Новости | Сентябрь 07, 2020,16:30
Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь і праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі. Каля пяці тысяч гадоў таму назад чалавецтва стварыла адно з самых важных вынаходстваў, спосаб перадаваць звесткі праз прастору і час - пісьменства. Трацыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі беларускай культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе свята адбылося ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці.
Ва ўстанове адукацыі 7 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства для вучняў 11 “А” класа прайшло мерапрыемства “Не словам адзіным, але... буквіцай»" (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Стараверава Таццяна Уладзіміраўна).
На мерапрыемстве вучні не толькі пазнаёміліся з гісторыяй свята, але і паказалі свае веды па гісторыі, мове, культуры беларускага народа. Мерапрыемства выклікала ў вучняў цікавасць да гісторыі кнігадрукавання, беларускай пісьмовасці, зацікавіла жыццёвым лёсам Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, С.Буднага.
Постоянная ссылка | Трекбэки (0)