Новости | Декабрь 12, 2015,17:08
4 снежня 2015 года Дзяржаўны літаратурна – мемарыяльны музей Якуба Коласа запрасіў усіх жадаючых далучыцца да сацыяльна – культурнай акцыі "Міжнародны дзень чытання паэмы "Сымон – музыка". Знакамітая паэма народнага паэта Беларусі ўжо 90 гадоў натхняе маладыя таленты на творчыя пачынанні. Да акцыі з задавальненнем далучыліся вучні нашай школы. Радкі вядомай паэмы гучалі на ўроках, пазакласных мерапрыемствах, на паседжанні гуртка “Мае дарагія землякі”.
Вучні 11 "А" класа з настаўніцай Жукавай Т.Р.
Урыўкі з паэмы чытаюць вучні 5 "В" класа
Урыўкі з паэмы чытаюць удзельнікі аб'яднання па інтарэсам "Дарагія мае землякі" пад кіраўніцтвам В.І. Скваркоўскай
Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)