Новости | Декабрь 14, 2015,11:17
5 снежня 2015 года на базе школы прайшоў раённы конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па – беларуску”, у якім прынялі ўдзел вучні 8 – 10 класаў. Конкурс праходзіў у два туры. У першым туры ўдзельнікі прадстаўлялі эсэ па пэўнай тэме, у другім – рыхтавалі вуснае выказванне на адну з прапанаваных падчас конкурсу тэм. Безумоўна, дадзены конкурс з’явіўся сапраўдным Святам беларускай мовы. А выступленні, падрыхтаваныя яго ўдзельнікамі, яшчэ раз даказалі, што вучні нашага раёна добра валодаюць роднай мовай, ганарацца сваёй Радзімай, ведаюць яе гісторыю і культуру. Прыемна, што прадстаўнікі нашай установы адкацыі заваявалі некалькі дыпломаў пераможцаў:
Фаміна Наталля (9 клас) – дыплом I ступені
Баравуля Таццяна (9 клас) – дыплом III ступені
Пыжык Паліна (10 клас) – дыплом III ступені
Віншуем пераможцаў і жадаем iм
далейшых поспехаў!
Больш iнфармацыi i фота - ТУТ
Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)