Новости | Декабрь 27, 2018,10:49
“Рабіць дабро – не абавязак, гэта радасць”, - такі дэвіз у дзейнасці раённага савета ветэранскай арганізацыі педагогаў. Гэтыя словы датычаць і дзейнасці нашай ветэранскай арганізацыі.
Ў бягучым навучальным годзе педагогі-ветэраны нашай навучальнай установы, як і ўсе ветэраны раёна, прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
“Мы вырашылі наведаць і прынесці прыемныя хвілінкі дзецям з інваліднасцю, якія навучаюцца дома. Вельмі важна, каб дзеці ведалі, што яны не забытыя”, – тлумачыць старшыня раённага савета ветэранскай арганізацыі педагогаў Скваркоўская Валянціна Іванаўна. – Прыемна адзначыць, што такі марафон ахапіў не толькі нераўнадушных педагогаў-ветэранаў школы, але і нашых будучых педагогаў, якія наведваюць факультатыў “Введение в педагогическую деятельность”. Гэта вучаніцы 10 класа Варламава Іллона, Гарцуева Наталля, Салавей Васіліса, Салавей Лізавета, Зіман Алена. Далучылася да данага мерапрыемства і вучаніца 11“А” класа Аляхновіч Таццяна”.
Пасылку-падарунак уручылі Вінаградаву Кірылу, вучню 7 “В” класа, які навучаецца дома, і павіншавалі яго з надыходзячым святам. Затым разам прыгатавалі падарунак для мамы Кірыла – навагоднюю аплікацыю. Атрымалася сапраўднае свята!
Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)